Беларуская Служба

Нягледзячы на пандэмію каранавіруса, у ЗША фіксуецца рэкордная падтрымка Дональда Трампа

27.03.2020 08:59
Тым часам ЗША занялі першае месца ў свеце па колькасці інфікаваных каранвірусам.
Prezydent USA Donald Trump
Prezydent USA Donald TrumpPAP/EPA/SARAH SILBIGER / POOL

Паводле даследавання Інстытуту Гэлапа, рэйтынг падтрымкі 44-га прэзідэнта ЗША дасягнуў 49%. Амерыканцы задаволеныя дзейнасцю Дональда Трампа. Гэта на 5 працэнтных пунктаў больш, чым на пачатку сакавіка, і ў той жа час гэта самая высокая падтрымка, якой карыстаўся прэзідэнт ЗША на працягу свайго тэрміну. Гэта пацвярджаецца вынікамі іншых апытанняў, у тым ліку CBS News і Monmouth University.

Такі добры вынік Дональда Трампа – гэта перш за ўсё заслуга рэспубліканскіх выбарцаў. Аднак варта дадаць, што на гэты раз яго падтрымка таксама вырасла сярод незалежных выбарцаў з 35 да 43% і нават сярод дэмакратаў. Станоўча яго ацэньваюць не 7, а 13% прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі. Больш за тое, 27% дэмакратаў кажуць, што прэзідэнт ЗША добра кіруе краінай у крызісныя часы, звязаныя з пандэміяй.

Тым часам ЗША занялі першае месца ў свеце па колькасці інфікаваных каранвірусам. У Новым Свеце хваробу дыягнаставалі больш чым у 84 тысяч чалавек, налічваецца боль за 1200 лятальных зыходаў.

PR24/эж